Музыкі гурта Irdorath з’ехалі з Беларусі і знаходзяцца ў бяспецы
Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калачы з’ехалі з Беларусі і знаходзяцца ў бяспецы.

Нагадаем, Надзею і Уладзіміра асудзілі да 2 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі.
У красавіку яны выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Акрамя іх у зняволенні апынуліся музыкі Юлія Марчанка, Пётр Марчанка і Антон Шніп, якія таксама ўжо адбылі тэрміны і выйшлі на волю.