Сёння спаўняецца тры гады, як блогер і журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік за кратамі



Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 году пасля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны тэлеграм-канал «РБ головного мозга» у той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек. 14 снежня 2021 году ў будынку СІЗА-3 ў Гомелі суддзя Мікалай Доля прысудзіў Ігару Лосіку 15 гадоў зняволення.

Жонку Ігара Лосіка Дар’ю пакаралі 2 гадамі зняволення ў калоніі агульнага рэжыму за «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», за інтэрв’ю пра мужа, у якім яна, паводле абвінавачання, «пазіцыянавала сябе як жонка палітвязня».