Збор ваеннаабавязаных на месяц аб’явілі ў Салігорскім раёне
З 27 чэрвеня па 21 ліпеня ў Салігорскім раёне пройдзе навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў, паведамляе Мінабароны.

У найбліжэйшы месяц будзе праведзены прыём ваеннаабавязаных з іх забеспячэннем. Вучыць іх будуць у адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі, а камандны склад адновіць „навыкі ва ўпраўленні падначаленымі”. Таксама ў раёне сфарміруюць атрад народнага апалчэння. Збор завершыцца камандна-штабным вучэннем з сіламі тэрытарыяльнай абароны раёна, адзначае прэс-служба абароннага ведамства.
@dw_belarus