Прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Дзмітрыеву пакінулі без змен
Прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Дзмітрыеву пакінулі без змен, яго пераводзяць у калонію. Менскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю на прысуд, вынесены кандыдату ў прэзідэнты 2020 года, лідару руху „Гавары праўду” Андрэю Дзмітрыеву, і пакінуў у сіле прысуд у 1,5 года зняволення.

Цяпер Андрэя Дзмітрыева павінны перавесці ў калонію. Ён са студзеня бягучага года знаходзіцца ў СІЗА-1 Менска. За час зняволення палітык страціў маці, на пахаванне яго не пусцілі.
„Раніца пачынаецца з Бібліі на беларускай мове. Вучыцца маляваць, пісаць левай рукой. Чытае адну кнігу ў тыдзень. Праходзіць каля 8 000 крокаў у дзень”, – распавялі выданню „Зеркала” яго блізкія.