Вынікі ЦТ па беларускай мове
На 100 балаў цэнтралізаванае тэставанне напісалі 16 абітурыентаў.

Паводле інфармацыі дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка, вынікі выпрабаванні ўжо даступныя абітурыентам на сайце інстытуту. Беларуская мова была першым прадметам цэнтралізаванага тэставання-2023, якое стартавала 14 чэрвеня. Летась на ЦТ па беларускай мове «стабальнікаў» было нашмат больш – 67 чалавек. Сёння, 26 чэрвеня, абітурыенты здавалі хімію, 28 чэрвеня адбудзецца тэст па фізіцы, 30 чэрвеня – па гісторыі Беларусі, 2 ліпеня – геаграфіі. Завершыцца ЦТ 4 ліпеня экзаменам па сусветнай гісторыі (найноўшы час).