Палітвязні з Берасцейшчыны сустракаюць Дзень народзінаў у зняволенні



Аліса Раманава і Зміцер Князеў – такія палітвязні з Берасцейшчыны сустракаюць сёння, 27 чэрвеня свой Дзень народзінаў у зняволенні.

Яны былі асуджаныя па крымінальных палітычна матываваных артыкулах:

– Палітвязень Аліса Раманава была асуджаная за тэлеграм-паведамленне, 28 лютага мінулага года пра Пуціна і Лукашэнку. Ёй прадʼяўлены артыкул 368 Крымінальнага кодэкса – Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У судзе Маскоўскага раёна горада Берасця было прысуджана адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя – Павал Крупеніч. Дзяўчына спачатку знаходзілася ў СІЗА№6, пасля ў СІЗА№7. На дадзены момант перабывае ў папраўчай калоніі №4, куды і можа дасылаць лісты.

– Палітвязень Зміцер Князеў асуджаны з-за берасцейскай акцыі пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года. Справа была ўзбуджаная пасля поствыбарчых акцый пратэсту ў абласным цэнтры. Падстава – ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках. У судзе Ленінскага раёна горада Берасця вынесены прысуд – 3 гады пазбаўлення волі. Суддзі – Аляксей Бараноўскі і Алена Шарко. Перабывае ў папраўчай калоніі №22.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.