Пачынаецца суд над палітзняволеным журналістам Паўлам Падабедам



У Менскім гарадскім судзе 28 чэрвеня пачнецца працэс над палітзняволеным журналістам, відэааператарам Паўлам Падабедам.

За кратамі ён ужо больш за паўгода, яму інкрымінуюць «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» паводле ч. 3 арт. 364-1 КК. Справу прызначаны разглядаць суддзя Яўген Пісарэвіч.

Павел — відэааператар, які супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ. Раней журналіста неаднаразова затрымлівалі падчас асвятлення палітычных акцый у Беларусі, у тым ліку, пасля 2020 года. Яго затрымалі 9 лютага пасля правядзення ператрусу ў яго доме, падчас якога былі выняты мабільныя тэлефоны і відэакамера.

Падтрымаць Паўла: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Паўлу Васільевічу Падабеду.

вясна