Ад палітвязня Ігара Аліневіча ўжо месяц няма вестак
Пра гэта распавяла ягоная маці ў фэйсбуку.

Нагадаем, актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму 11 жніўня 2022 года. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.
Падтрымаць Ігара лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі:
Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А Ігару Уладзіміравічу Аліневічу.
вясна