81 год таму загінуў Янка Купала



28 чэрвеня 1942 года загінуў Янка Купала. Гэта здарылася 81 год таму.

Скульптура Л. Гумілеўскага.

30 чэрвеня Купала выехаў са свайго лецішча ў Ляўках на ўсход. У Менску падчас бамбёжкі згарэлі яго бібліятэка і архіў. З таго часу творца ўжо не быў у Беларусі, жыў і працаваў у эвакуацыі.

Праз год, 18 чэрвеня 1942-га, Купала быў запрошаны ў Маскву, пасяліўся ў гасцініцы “Масква”. Праз 10 дзён пасля прыезду Купалу знайшлі мёртвым: упаў у лесвічны пралёт, разбіўся.

Гібель паэта ахутаная таямніцай. Паводле адной версіі, гэта было самагубства: раней, у 1930-я, Купала спрабаваў зарэзаць сябе, але няўдала. Паводле другой, меў месца няшчасны выпадак. Нарэшце, існуе версія, што гібель паэта — вынік аперацыі спецслужбаў.

Купалу пахавалі на Ваганькаўскіх могілках у Маскве, у 1962-м урна з прахам была перавезеная ў Менск.