За «знявагу вайскоўца» 2 гады калоніі прызначылі жыхару Пружан, які адбываў «хімію»



У судзе Лідскага раёна 19 чэрвеня за «знявагу вайскоўца» да двух гадоў калоніі і 100 базавых штрафу асудзілі 29-гадовага жыхара Пружан Сяргея Кемежа, які адбываў тэрмін на «хіміі». Яго судзілі паводле артыкула 369 КК (знявага прадстаўніка ўлады). Такі прысуд вынес Ігар Кашко па прапанове пракурора Мікіты Мысліўца.

Паводле версіі абвінавачвання, у снежні 2021 года Сяргей «пасля чытання інфармацыі, якая публікуецца ў дэструктыўных групах сацыяльнай сеткі „Вконтакте”, размясціў у дачыненні да камандзіра адной з вайсковых частак абразлівы каментар». Сцвярджаецца, што ён быў зарэгістраваны пад несапраўдным імя і выкарыстоўваў VPN, але яго ўсё роўна ідэнтыфікавалі.

Падтрымаць Сяргея: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Сяргей Вітальевіч Кемеж.

вясна