Выдавецтва “Кнігазбор” — на фінішнай стадыі ліквідацыі
Генадзь Вінярскі ў студзені паведаміў пра канчатковае спыненне працы вядомага прыватнага выдавецтва “Кнігазбор”.
-

Фота: Facebook
“Стадыя ліквідацыі выдавецтва “Кнігазбор» пачала выходзіць на фінішную прамую”, — напісаў ён сёння ў сацыяльных сетках. “Пачаў пакрысе забіраць з інтэрнэт-кнігарняў непрададзеныя кнігі. Замовіць іх яшчэ можна на knihi.by, kniganosha.by, tn.by!”, – дадаў Вінярскі.
“Кнігазбор” — адно з апошніх недзяржаўных выдавецтваў у Беларусі. За 27 гадоў было выдадзена каля трох тысяч найменняў кніг.
Беларускае Радыё Рацыя