Для Эдуарда Бабарыкі пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі
28 чэрвеня пракурор Аляксандр Кароль запрасіў для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Уладзімір Арэшка агучыць прысуд 5 ліпеня, піша «Вясна».

Эдуард Бабарыка – сын былога банкіра, прэтэндэнта на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Бацьку і сына затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. Эдуард узначальваў перадвыбарчы штаб бацькі, іх спынілі, калі яны везлі ў ЦВК подпісы, сабраныя для вылучэння Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты. За кратамі без суда Эдуард знаходзіцца ўжо больш за тры гады.