У Беларусі з 1 ліпеня істотна падаражэюць тытунёвыя вырабы
Адразу 224 маркі цыгарэтаў вырастуць у цане ад 15 да 50 капеек за пачак. Калі верыць медыкам, то гэта так ці інакш закране кожнага трэцяга беларуса, бо ў краіне паліць каля 30% жыхароў.

З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзянаў, як яны ўспрымаюць такую навіну:
– Супраць падвышэння коштаў, таму што сама куру.
– Пакупак менш не будзе, гэта 100%. Хто курыў, той так і будзе курыць.
– Я лічу, што кошты на цыгарэты трэба падняць яшчэ вышэй, бо моладзь паліць.
– Прыйдзецца купляць усё роўна, што рабіць калі чалавек ужо прывык да гэтага? Па-іншаму я не ведаю як.
– Ад таго, што кошты будуць больш ці менш, нічога не зменіцца сярод курцоў.
Паводле інфармацыі тытунёвых кампаній, з ліпеня цэны на цыгарэты ў краіне будуць вагацца ад 2 рублёў 20 капеек да 7 рублёў за пачак.
Беларускае Радыё Рацыя, эксперт