Марына Касінерава: Палітвязні патрабуюць падтрымкі



Больш за 400 – такая колькасць палітвязняў выйшла на волю пачынаючы з 2020 года. Большасць з іх патрабуе дапамогі ў адаптацыі, псіхалагічнай і фінансавай падтрымкі.

Востра стаіць пытанне таксама з пошукам працы, – распавяла прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітвязням у Беларусі Dissidentby Марына Касінерава:

– Калі мы, напрыклад, лічылі прынамсі на вясну, мы лічылі, што за гэты час з 2020 года да вясны 2023 года выйшла больш за 400 чалавек, якія адбылі поўны тэрмін. То бок яны не проста выйшлі, а ў іх ужо скончылася пакаранне.

Па стану на 28 чэрвеня ў Беларусі колькасць палітвязняў складала 1496 чалавек. Гэта кажа пра тое, што з кожным месяцам усё больш людзей будзе выходзіць на волю і патрабаваць усё большай рознага кшталту падтрымкі.

Беларускае Радыё Рацыя