На Піншчыне адкрылі помнік Васілю Каржу
На Піншчыне адкрылі помнік аднаму з самых вядомых “чырвоных” партызанаў Беларусі – Васілю Каржу. Бюст усталявалі ў вёсцы Ставок, непадалёк ад дарогі, дзе 28 чэрвеня 1941 года група Каржа дала свой першы бой. Дарэчы, пінскія праўладныя арганізацыі ўжо больш за год намагаюцца, каб Менск аб’явіў 28 чэрвеня – Днём партызанаў і падпольшчыкаў.

Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што ўсё ж першапачаткова атрад фармаваўся не як партызанскі:
– Партызанскі рух – гэта рух, які ствараецца на акупаванай тэрыторыі. Ствараліся знішчальныя батальёны. У чэрвені, калі Пінск ужо быў акупаваны, яны сышлі ў бок Століна. Пасля рэйду па Століншчыне група Каржа сышла на радзіму – на Хорастаўшчыну. І на Піншчыне яго не было да канца 1942 года.

Суразмоўца дадае, што партызанскі рух на беларускім Палессі, як і па краіне ў цэлым, паўнавартнасна разгарнуўся да канца 1942 года, калі адбылася цэнтралізацыя кіравання.
Беларускае Радыё Рацыя