Аляксандра Францкевіча бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА больш за тры месяцы
Анархісту Аляксандру Францкевічу чарговы раз працягнулі тэрмін у ШІЗА, паведамляюць праваабаронцы.
Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў івацэвіцкую калонію № 5. Раней паведамлялася, што адразу з „каранціна” 28 сакавіка яго змясцілі ў штрафны ізалятар. Аляксандр не выйшаў з ШІЗА і 15 чэрвеня пасля чарговага спагнання, бо яму зноў далі 10 сутак.
Цяпер, па інфармацыі праваабаронцаў, яму працягнулі тэрмін да 6 ліпеня. Такім чынам Аляксандра бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА больш за тры месяцы.
