Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі праекта «Будзьма беларусамi»



Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша  «Вясна». Сярод новых яго фігурантаў — культурніцкі інтэрнет-рэсурс «Будзьма беларусамi» і ягоны тэлеграм-канал budzma.оrg.

Акрамя таго, у гэты спіс трапілі:

  1. Telegram-чат «Ушачи»;
  2. Старонка ва «Укантакце» Volnaye Hlybokaye;
  3. Instagram-старонка «Вольное Глубокое»;
  4. Відэазапіс «Ябатек начали задерживать / Фельетоны Лупача».