Магілёўскага барда Аляксандра Баля затрымалі і асудзілі па даносе памежніка




У аператыўна-дзяжурную службу Гарадоцкага РАУС паступіла паведамленне супрацоўніка памежнага паста ў гарадскім пасёлку Езярышча, які пры аглядзе тэлефона Баля знайшоў у ім падпіскі на каналы, уключаныя ў спіс экстрэмісцкіх, як піша «Віцебская вясна».

Міліцыянты склалі пратакол на «правапарушальніка» за тое, што Аляксандр на сваім тэлефоне ў тэлеграме захоўваў інфармацыйную прадукцыю канала «Павел Латушка», раней па рашэнні суда прызнанага «экстрэмісцкім».

На гэтай падставе суддзя пакарала арыштам на 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках, а таксама канфіскавала ў даход дзяржавы ягоны тэлефон.