Зацверджаныя змены ў закон „Аб сродках масавай інфармацыі”
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў змены ў закон „Аб сродках масавай інфармацыі”. Уведзеныя змены маюць на мэце яшчэ больш ускладніць, а часта зрабіць увогуле немагчымым легальнае існаванне на тэрыторыі Беларусі СМІ, якія не праводзяць праўладную лінію.

Так, як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, законам прадугледжваецца магчымасць увядзення забароны на дзейнасць замежных СМІ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку праяўлення замежнымі дзяржавамі недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускіх СМІ.
Акрамя таго, пашыраецца пералік падстаў для анулявання пасведчання пра дзяржаўную рэгістрацыю СМІ і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання, навіннага агрэгатара.