Палітвязня Ігара Аліневіча амаль месяц утрымлівалі ў ШІЗА
Пра гэта паведамляе @a_partisans.

Нагадаем, актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму 11 жніўня 2022 года. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.
Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў жодзінскую турму, дзе на палітвязня працягвае аказвацца ціск. Вядома, што ўжо некалькі разоў яго закідвалі ў штрафны ізалятар.