Амаль 4 гады за кратамі палітвязень Мікіта Емяльянаў
Фактычна чатыры гады – столькі за кратамі знаходзіцца актывіст анархісцкага руху, палітвязень Мікіта Емяльянаў. Ён быў асуджаны яшчэ да падзей 2020 года.

Па чатырох крымінальных палітычна матываваных справах прысуджана шэсць гадоў зняволення ў турме ва ўмовах строгага рэжыму, распавяла яго маці спадарыня Анастасія:
– Быў арыштаваны за спробу, як яму інкрымінуюць, нібы падпаліць СІЗА „Валадарку”, у Менску. Але гэта была палітычная акцыя, каб прыцягнуць увагу да палітвязняў, якія за кратамі. Да справы Змітра Паліенкі, ён таварыш Змітра Паліенкі, мусіў адбыцца суд над Змітром Паліенкам, тады ў кастрычніку 2019 года.
Палітвязень МІкіта Емяльянаў абвінавачваецца ў такіх артыкулах як „Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры”, „Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці”, „Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў” ды „Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”.
Знаходзіцца ў турме №1.
Беларускае Радыё Рацыя