Палітзняволенаму Андрэю Фаміну за самвыдат „Веснікі” прызначылі 7 гадоў калоніі



У Менскім гарадскім судзе да 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага Андрэя Фаміна.

Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання).

Пасля затрымання Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду „Веснікі”, якую праз паўтара месяца пасля затрымання мужчыны прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Таксама Андрэя абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы 30 жніўня 2020 года.

Прысуд вынесла Анжэла Касцюкевіч.

Крыніца: t.me/viasna96