Палітзняволенага журналіста Паўла Мажэйку пачнуць судзіць 10 ліпеня
Палітзняволенага журналіста Паўла Мажэйку пачнуць судзіць 10 ліпеня.

Суд над гарадзенскім журналістам і грамадскім дзеячам пачнецца 10 ліпеня а 14:15 у Гарадзенскім абласным судзе. Так сям’і Мажэйкі паведамілі ў канцылярыі суду, піша @radiosvaboda.
Павел быў затрыманы напрыканцы жніўня 2022 года пасля вяртання ў Беларусь. У сакавіку стала вядома, што Мажэйку абвінавачваюць у „садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.