Арганізатары фэсту “Мотальскія прысмакі” вызначыліся з датай мерапрыемства



На Берасцейшчыне арганізатары нацыянальнага фэсту кулінарыі “Мотальскія прысмакі”, што ладзіцца ў Іванаўскім раёне, вызначыліся з датай і тэмай сёлетняга мерапрыемства. Аматараў беларускай традыцыйнай кухні запрашаюць у Моталь 12-13 жніўня, а цэнтральнай тэматыкай стануць стравы дыяспараў, якія жывуць у краіне.

Адмыслоўца адзначае, што наведаць Моталь – гэта значыць пабачыць і цікавую музейную экспазіцыю:

-Зрабілі штосьці цікавае – фестываль і музей, які пашыраецца. Музей народнай творчасці ў Моталі прыдбаў цэлы аддзел археалогіі. Такі аддзел не сорамна паказаць і ў абласных ці велькіх гарадах. Гэта ўсё ж такі рух наперад. І той Моталь, які карыстаўся попытам і раней, яшчэ больш набыў аматараў праз фестывалі, якія пайшлі.

Акрамя таго, у межах “Мотальскіх прысмакаў” арганізатары плануюць паказаць адроджаныя старажытныя абрады палешукоў на добры ўраджай, дабрабыт у сям’і і здароўе.

Беларускае Радыё Рацыя