Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек



У спіс палітвязняў Беларусі дадаліся дзевяць новых імёнаў. Гэта Вадзім Говін, Юрый Паўлючык, Яўген Кушнараў, Алег Ягоранкаў, Павел Янчук, Аляксандр Хомчанка, Канстанцін Ступнікаў, Вольга Мацко, Сяргей Луферэнка.

Як паведамляюць праваабаронцы, усе гэтыя людзі ўзятыя пад варту ці асуджаныя за паклёп альбо абразу Лукашэнкі. У некаторых таксама фігуруюць абраза прадстаўніка ўлады ці знявага дзяржаўных сімвалаў.

Зараз па падліках праваабарончай супольнасці ў Беларусі 1501 прызнаны палітвязень. Аднак колькасць людзей, затрыманых ці рэпрэсаваных па палітычных матывах, нашмат большая.

Беларускае Радыё Рацыя