У Лідзе памёр Міхась Бурачэўскі



У Лідзе памёр Міхась Бурачэўскі. Пра гэта ў фэйсбуку паведамілі яго сябры.

„Адарваўся тромб… Міхасю было 64 гады. Пахавалі 4-га ліпеня на лідскіх могілках Зосіна-2. Міхась Бурачэўскі – актывіст беларускага нацыянальнага руху ў Лідзе ад яго пачатку і да канца. На працягу многіх гадоў быў нязменным старшынём рэвізійнай камісіі Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Уваходзіў у ліквідацыйную камісію па ліквідацыі Установы інфармацыі “Выдавецкі дом ТБМ”, якая выдавала газету “Наша слова”. Яго подпіс стаіць на ліквідацыйных дакументах. Светлая памяць сапраўднаму патрыёту Беларусі…”.