Алена Маслюкова: На прадпрыемстве гінуць людзі



Амаль месяц таму ў Светлагорску адбыўся выбух на камбінаце па вырабу беленай цэлюлозы. Камбінат шкодны і праблемны. Актыўная частка гараджан змагалася супраць яго будаўніцтва. Але нежаданне людзей было праігнаравана.

Пра тое, што зараз робіцца на камбінаце, мы паразмаўлялі з праваабаронцай і экаактывісткай Аленай Маслюковай са Светлагорску:

РР: Ці вядомыя нейкія новыя факты па трагедыі на камбінаце?

Так, вядомыя, безумоўна. За гэтай трагедыяй і наступствамі гэтай трагедыі я сачу вельмі пільна і зразумела чаму. Па-першае, аварыя адбылася ў маім родным горадзе. Па-другое, там прайшло маё дзяцінства і юнацтва. Увогуле да гэтага часу я пражывала ў гэтым горадзе ўсё, што там адбываецца. Мяне не можа не турбаваць, асабліва сітуацыя з гэтым заводам. Канешне з 2021 года жыхары горада Светлагорска і Якімавай Слабады намагаліся зрабіць усё дзеля таго, каб гэты завод не паўстаў. Пасля таго, як улады праігнаравалі жаданні і меркаванні людзей, якія жывуць у раёне і ў горадзе. Пабудавалі гэта завод і пасля пуску гэтага завода пачаліся найвялікшыя праблемы. На жаль гэтыя праблемы тычацца не толькі шкодных выкідаў і забруджвання навакольнага асяроддзя і нанясення шкоды здароўю людзей, але на жаль яны прыносяць і смерці.

РР: Гэта не першая аварыя на гэтым прадпрыемстве.

Так, безумоўна. За ўсю гісторыю існавання вытворчасці Светлагорску ні на адным прамысловым прадпрыемстве, у тым ліку і хімічнай вытворчасці, не было такой колькасці загінулых людзей, як вось на гэтым заводзе, які быў пабудаваны кітайцамі, па кітайскай тэхналогіі, з грубымі парушэннямі беларускіх нормаў, стандартаў і беларускага заканадаўства. На жаль нам ужо вядома пра пяць чалавек, якія загінулі. Таксама пра некалькі выпадкаў, калі людзі пацярпелі на гэтым заводзе і атрымалі раненні або былі пакалечаныя, гэта таксама вядомыя факты. Пра гэта мне не адзін раз распавядалі сваякі тых людзей, якія працуюць на гэтым заводзе.

РР: Чаму аварыі паўтараюцца?

– Паводле майго меркавання, як грамадзянкі, якая назірала за тым, што адбываецца, магу сказаць, што гэта абсалютнае невыкананне тэхналогій. Гэтыя тэхналогіі не адпавядаюць сучасным стандартам, што само па сабе не выклікае павагі да кітайскіх тэхналогій і праектаў. Хутчэй за ўсё, што там былі грубыя парушэнні яшчэ падчас будаўніцтва. Таму ў комплексе гэтыя праблемы паварочваюцца тым, што на прадпрыемстве гінуць людзі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

З Аленай Маслюковай размаўляла наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч.

Беларускае Радыё Рацыя