У польскіх Татрах загінуў турыст з Беларусі



Служба ратавання ў польскіх Татрах паведаміла пра тое, што ў гарах знойдзена цела беларускага турыста без прыкмет жыцця.

Вядома, што яго звалі Дзмітрый Краўцоў, яму было 22 гады.

Раней яго шукалі блізкія. Дэталі смерці мужчыны пакуль не разгалошваюцца.