У Беластоку гаварылі пра гісторыю Віленскага Універсітэта і Полацкай Акадэміі

У Хабе „Новая Зямля“ ў Беластоку прайшла чарговая вандроўка з выбітным гісторыкам Уладзімірам Арловам. Сярод асноўных удзельнікаў вечара – маладыя беларусы, студэнты беластоцкіх ліцэяў:
— Я стараюся хадзіць на кожны занятак, бо мне падабаюцца гэтыя лекцыі. Мне вельмі цікавая гісторыя Беларусі. У Беларусі не было такога: тут больш нацыянальны фокус, тут з боку беларусаў усё агледжваецца, а ў беларускіх школах расейскі ўплыў.

Для ўдзельнікаў былі прэзентаваныя гісторыя станаўлення Віленскага Універсітэту і Полацкай Акадэміі, лёсы выпускнікоў — славутых навукоўцаў, у тым ліку і тых, каму давялося жыць і працаваць у эміграцыі. На завяршэнне адбылася віктарына з прызамі на пройдзены матэрыял.
Беларускае Радыё Рацыя