7-га ліпеня Хрысціяне ўсходняй традыцыі святкуюць Раство Яна Прадцечы

7-га ліпеня праваслаўныя вернікі па ўсім свеце адзначаюць Дзень Нараджэння Слаўнага Прарока, Прадвесніка і Хрысцільніка Госпадавага — Яна (Іаана). Важнасць свята падкрэсліў кіраўнік парафіі Св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Нью-Ёрку Архіяпіскап Святаслаў Логін:
— Дзень Яна Хрысцілніка, гэта ягоны дзень нараджэння. Ісус нарадзіўся ў самую доўгую ноч, а ягоны стрыечны брат Ян Хрысцільнік нарадзіўся ў самую кароткую ноч. Ян Хрысцільнік — прарок адначасна старазапаветны і новазапаветны, ён хрысціў Ісуса Хрыста ў Ярдане, таму ён адзін з найбольшых нашых святых, адзін з першых мучанікаў.
Ян Хрысцільнік — самы славуты сярод святых пасля Багародзіцы. На працягу царкоўнага года ў яго гонар адзначаецца цэлых шэсць датаў. Сярод іх свята Зачацця, Каляды, Усячэнне галавы, Першае і Другое Адшуканне галавы, Трэцяе Адшуканне галавы і Сабор Яна Прадцечы пасля Богаяўлення.
Беларускае Радыё Рацыя