Беларусы за суткі сабралі грошы на лекаванне актывісту з Бярозаўкі



Беларусы сабралі больш за 9000 еўра для Сяргея Пантуса. 19 чэрвеня яму стала блага на працы, ён страціў прытомнасць. 

Сяргею зрабілі некалькі аперацый і ўвялі на некалькі дзён у штучную кому. Цяпер яму стала лепей, але патрэбны грошы на рэабілітацыю.

Сяргей Пантус — грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі, У канцы 2021 года пад пагрозай крымінальнага пераследу з палітычных прычын Сяргей быў вымушаны з’ехаць з Беларусі і апынуўся ў Беластоку. Тут  ён да апошняга часу працаваў на будоўлі.

Беларускае Радыё Рацыя