„З Падляшша родам”: Яўгенія Мартынюк
У сваёй паэзіі яна ўздымае праблему сэнсу жыцця. Яе вершы напоўненыя радасцю і смуткам. Асабістыя адносіны часта ўплятаюцца ў прыродныя пейзажы яе малой Радзімы – Бельшчыны. А асноўныя каштоўнасці: любоў і вера набываюць канкрэтнае значэнне ў аспекце памінання чалавечага жыцця.

Яўгенія Мартынюк, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, якой у чэрвені споўнілася 65 гадоў, будзе героем нядзельнай перадачы Анны Шайкоўскай з серыі „З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”:
Перадачу Анны Шайкоўскай з серыі „З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” слухайце на хвалях нашага радыя ўжо заўтра. Прэм’ера а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.















Беларускае Радыё Рацыя