Гісторыя лекаркі Вольгі Паўлавай
Палітзняволеная лекар Вольга Паўлава з Менску, асуджаная да трох гадоў «дамашняй хіміі», вымушана была пакінуць Беларусь.

Пасля выбараў пад час акцый была параненая ў нагу, калі аказвала дапамогу іншым раненым, затрымана, змешчана ў камеру і ёй было адмоўлена ў аказанні медычнай дапамогі. Калі знаходзілася на «дамашняй хіміі», напісала павучальны вершык для міліцыі і пакінула ля дзвярэй кабінетаў, калі прыйшла адзначацца. Што стала трыгерам для выезду, кажа Вольга:
– На мяне ў гэты ж момант склалі пратакол за пікетаванне ў будынку РУВД вершамі асабістага сачынення. На наступны дзень да мяне прыйшлі з вобшукам, і сказалі – прыходзьце ў суд. Мне стала зразумела, што я зноў паеду па этапе, прыйшлося з’язджаць.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Зараз Вольга з 10-гадовым сынам у бяспецы. Актыўнага палітычнага жыцця не пакінула.
Беларускае Радыё Рацыя