Слесара пакаралі калоніяй за абразлівы надпіс пра Лукашэнку ў пад’ездзе
Суд адправіў слесара з Баранавіч на паўтары гады ў калонію, абвінаваціўшы ў тым, што ён пакінуў некалькі абразлівых надпісаў у бок Лукашэнкі ў пад’ездзе шматпавярховага дома, піша “Вясна”.

Алега Кардаша абвінавацілі пад двух крымінальных артыкулах: у абразе Лукашэнкі і ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці. Мясцовае выданні піша, што Кардаш быў слесарам, ездзіў на працу ў Еўропу. І больш за месяц запар адсядзеў у ІЧУ.
Праваабаронцы “Берасцейскай Вясны” высветлі, што першы раз Кардаша затрымалі ў сакавіку. Тады яго тры разы судзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў і кожны раз яму прысуджалі адміністрацыйны арышт. Першы суд вырашыў пакараць яго за тое, што ў “Аднакласніках” у мужчыны было апублікаванае відэа ад жніўня 2020 года з лагатыпам „TUT.BY”. За гэта яго адправілі ў ІЧУ на 15 сутак. Другі суд прайшоў неўзабаве. Кардаша пакаралі за тое, што дома ў яго знайшлі дошкі для раздзелкі прадуктаў з “выявай сабакі ў касцы з эмблемай СС, дошку з выявай мужчыны ў касцы з эмблемай СС”. За гэта мужчына атрымаў яшчэ 10 сутак арышту. У тым жа месяцы прайшоў трэці суд. За тое, што Кардаш падзяліўся відэа з лагатыпам “Nexta” ў сацсетцы “Аднакласнікі”, суд “дакінуў” яму яшчэ 10 сутак арышту.
Беларускае Радыё Рацыя