Пераслед людзей на Берасцейшчыне працягваецца
Па адміністрацыйных ды крымінальных палітычна матываваных артыкулах працягваецца пераслед на Берасцейшчыне.

Пераважна гэта справы, звязаныя з вайной ва Украіне, абраза прадстаўнікоў улады, а таксама падпіска на нібы экстрэмісцкія крыніцы інфармацыі ды іх распаўсюд, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Рэпрэсіі ў выглядзе палітычных крымінальных справаў усё яшчэ адбываюцца. У прынцыпе тая тэндэнцыя, якая апошнім годам бачна, што самы папулярны артыкул – гэта абраза Лукашэнкі, то гэты артыкул застаецца самым галоўным, па якім пераследуюць людзей.
Праваабаронца дадала, што колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне таксама застаецца без зменаў – на ўзроўні 250-260 асобаў, паколькі частка прызнаецца новымі палітвязнямі, а частка выходзіць на волю ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання.
Беларускае Радыё Рацыя