Віктар Бабарыка знаходзіцца ў ПКТ ВК №1



Па звестках, атрыманых BELPOL, Віктар Бабарыка ў цяперашні час утрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу Папраўчай калоніі № 1 Наваполацка.

Яго стан здароўя здавальняючы, аднаўляецца пасля атрыманых траўмаў. Цяпер стаўленне да яго з боку адміністрацыі калоніі нармальнае, „прэсаваць” Віктара Бабарыку баяцца з прычыны арганізаванай дэмакратычнай супольнасцю інфармацыйнай кампаніі ў ягоную падтрымку.

З-за „зліву” адчувальнай для карнікаў лукашэнкі інфармацыі аб атрыманні Віктарам Бабарыкам у калоніі сур’ёзных цялесных пашкоджанняў прыязджала праверка з МУС для выяўлення крыніц уцечкі. Пры гэтым правяралі як персанал калоніі (з праверкай асабістых мабільных тэлефонаў), так і зняволеных, аднак асобаў, якія абвясцілі дадзеныя аб здарэнні, не знайшлі.

polskieradio.pl