Васіль Калач: „Паўстанцы” крояць і шыюць
9-га ліпеня Клуб гістарычнай рэканструкцыі па паўстанні 1863 года, створаны ў Беластоку беларусамі, правёў чарговую сустрэчу.

Прамежкавыя вынікі працы агучыў заснавальнік клуба, гістарычны рэканструктар Васіль Калач:
– Я спадзяюся, што яшчэ паспеем на гэтыя імпрэзы і магчыма, што гэта будзе нагодай, каб зарэгістраваць нас афіцыйна ў Беластоку, як арганізацыю. Для арганізацыі заўсёды важны ўдзел у такіх імпрэзах. Актыўных „паўстанцаў” у клубе прыкладна 8-9 чалавек, гэта вельмі добра на старце. Зразумела, што актыўныя „паўстанцы” пакуль крояць і шыюць, бо гэта першы этап. Калі пашыемся, то далей будзем і косы рабіць і ўсё астатняе. Тэхналогіі распрацаваныя, ёсць магчымасці і мы гэта зробім.
Паводле паўстанцкага календара, 10-е ліпеня – святкуецца як 160-годзе перамогі паўстанцкага атраду маёра Людвіка Жыхлінскага над расейцамі пад Осай, якая знаходзілася ў былым Апачынскім павеце (цяпер Мазавецкае ваяводства).













Беларускае Радыё Рацыя