Андрэй Лаўрухін пра ўплыў РФ на адукацыю ў Беларусі



„Госць Рацыі” – эксперт у галіне адукацыі Андрэй Лаўрухін.

Наша карэспандэнтка пагутарыла з ім пра ўплыў Расеі на адукацыйныя працэсы ў Беларусі, і ўвогуле пра тое, што адбываецца ў беларускай адукацыі апошнім часам. Каля мікрафону Алеся Вербаловіч.

РР: Надаўна ў Расеі адбыўся Форум рэгіёнаў, там прысутнічала ў тым ліку Качанава, іншыя чальцы беларускай дэлегацыі. Там сярод іншага ішло пра сінхранізацыю адукацыі ў галіне выкладання гісторыі, пра нейкія там адзіныя канцэпцыі, увогуле пра сінхранізацыю адукацыі. Пра што гэта можа сведчыць? Пра што гэта можа казаць? Якія перспектывы ў беларускай адукацыі ў гэтым сэнсе?

Было прадказальна з пачаткам вайны ва Украіне, што калі ў нас зачыненыя магчымасці інтэгравацца, сінхранізавацца з развітымі краінамі Захаду, то застаецца толькі адна магчымасць, гэта сінхранізацыя і далейшая інтэграцыя ў больш вялікую, у больш развітую сістэму Расейскай Федэрацыі. Гэта адбываецца тады ўжо, нават пасля 2020 года я пра гэта казаў, але зараз наступствы ўжо даволі відавочныя. Возьмем па ўзроўні, вось у нас ёсць школьная адукацыя, якая раней была ўключана ў міжнародную праграму па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў 15-16 год, гэта 9-10 класы, у 2018 годзе была першая ў Беларусі. З пачаткам вайны ў лютым 2022 года Беларусь была выключана з гэтай міжнароднай праграмы. Адзіная магчымасць, гэта праводзіць такія ж ацэнкі адукацыйных дасягненняў па расейскім лякалам. У Расеі дарэчы ёсць досвед, яна не першы год ужо ўдзельнічала. Яны распрацавалі тэсты і вось гэтыя тэсты будуць прымяняцца наколькі я ведаю і ў Беларусі. Дарэчы ў 2023 годзе мусіла адбыцца наступная адзнака такая па міжнароднай праграме, але яна дакладна не будзе ў Беларусі. Другі прыклад па школе, у 2022 годзе адчыніліся 150 такіх інжынерна-навацыйных класаў, якія атрымалі абсталяванне, міні-лабараторыі з сучаснай тэхнікай. Але гэта ўсё ўжо не лабараторыі і тэхніка нейкіх развітых у тэхналагічным сэнсе таксама дэмакртатычных краін свету, гэта таксама расейскія. Гэта расейскі грант, гэта расейскае абсталяванне. Вось вам цэлы кластар такі, даволі вялікіх, даволі наватыўных, прарыўных праектаў, у межах таго разумення, што можа быць прарыўным у галовах чыноўнікаў. Трэцяе гэта канешне тое, што на слыху ва ўсіх, гэта ўзмацненне патрыятычна-адукацыйнай ці ваенна-патрыятычнай, ідэалагічнай кампаненты ў сярэдняй школе. Калі ўсе такія, нават адукацыйныя, даволі нейтральныя і пазітыўныя раней праекты, як напрыклад „Школа актыўнага грамадзяніна” для 5-7, 8-11 класаў, якія былі ў Беларусі зарыентаваныя на фармаванне грамадзянскай кампетэнтнасці навучэнцаў, зараз яны ідэалагізуюцца. І ў гэтым сэнсе „гарманізуюцца” з той ваенна-патрыятычнай адукацыйнай палітыкай, якая праводзіцца ў Расеі і ў Беларусі. Апошнія тры гады асабліва вялікая ўвага была менавіта да школы. Вышэйшая адукацыя і раней была даволі моцна ідэалагізавана, нават разбураны шэраг дысцыплін, такія як паліталогія, філасофія, сацыялогія. Тым не менш таксама гэтая інтэрнацыяналізацыя на ўзроўні вышэйшай школы Беларусі, быў прыпынены ўдзел Беларусі ў Балонскім працэсе, гэта ізноў азначае, што беларуская сістэма вышэйшай адукацыі паціху рухаецца ў расейскія абдымкі. Тут і грошы на даследаванні, напрыклад, на праекты. Тут дарэчы, вельмі істотна, што я б сказаў, гэта павелічэнне колькасці месцаў для беларускіх грамадзян, якія ідуць паступаць у расейскія ВНУ.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

Як зазначае эксперт, роля бацькоў у выхаванні і адукацыі ў сучасным свеце працягвае расці.

Беларускае Радыё Рацыя