Украінскі гурт “I33I” выступіў на беларускім оўпэн-эйры “Huchna Fest”
Украінскі гурт “I33I” выступіў на вялікім беларускім оўпэн-эйры “Huchna Fest” у Варшаве. Калектыў стаў адзіным прадстаўніком сваёй краіны на падзеі.

Распавядае вакалістка бэнду Анастасія Меншыкава:
– Мы ніколі не адкрывалі фэст. Нас звычайна ставілі ў сярэдзіну або ў канцы. Гэта вельмі вялікі гонар, таму што мы адзіны гурт з Украіны сёння, хто прадстаўляе Украіну. Разам з намі вельмі крутыя беларускія гурты. І нам адкрываць сёння фэст – гэта было неймаверна! Я некалькі дзён таму дазналася пра гэты фэст, пачыналася яго першая рэпетыцыя ў Кіеве. А пасля ўся каманда прыехала ў Варшаву. Тое, што мы тут гралі – для нас гэта вялікі гонар, і мы вельмі дзякуем за гэта.
Гурт “I33I”, акрамя аўтарскіх кампазіцый, выканаў песні “Zombie” (ірландскага калектыву “The Cranberries”) і “Фіалки” (украінскага бэнду “Океан Ельзи”) ва ўласным прачытанні.
Музыкі – актыўныя ўдзельнікі дабрачынных імпрэз у падтрымку Украіны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя