Моўныя сустрэчы дапамагаюць аб’яднаць беларусаў у Торуні



Крыху больш за тры месяцы – столькі ў Торуні функцыянуюць курсы беларускай мовы „Мова Нанова”.

Моўныя сустрэчы дапамагаюць аб’яднаць беларусаў Куяўска-Паморскага ваяводства, – распавёў адзін з галоўных арганізатараў спадар Глеб:

– Прызначаныя гэтыя курсы для беларусаў Куяўска-Паморскага ваяводства, гэта Торунь і Быдгашч. У нас два гарады, дыяспара падзеленая на дзве часткі і мы ездзім адзін да аднаго ў госці, на палітычныя акцыі, а цяпер і на культурніцкія мерапрыемствы, як „Мова Нанова”.

Каб патрапіць на чарговыя заняткі ў межах курсаў „Мова Нанова” у Торуні, варта сачыць за абвесткамі ў сацыяльных сетках. Бліжэйшая сустрэча запланаваная прыкладна на сярэдзіну жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя