Палітвязня Алега Канавалава будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне
Палітвязня Алега Канавалава будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Уладальніка ютуб-канала „Третий регион Беларусь” затрымалі па вяртанні ў Беларусь з Украіны 10 студзеня 2022 года.

Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад’езду ва Украіну публікаваў інфармацыю пра іх. Таксама яму ў віну паставілі „цынічныя каментары” пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і абразу прэзідэнта.
У Гомельскім абласным судзе 7 верасня Алега асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17.
Цяпер стала вядома, што ў судзе Шклоўскага раёна 18 ліпеня разгледзяць справу палітвязня за Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Тараканаў.