Вольга Быкоўская: Алесь Пушкін – выбітны творца і чалавек



„Алесь Пушкін – выбітны творца і чалавек з грамадзянскай пазіцыяй” – журналістка і грамадская дзяячка Вольга Быкоўская згадвае пра загінулага мастака. Алесь Пушкін памёр на аперацыйным стале 11 ліпеня, куды яго прывезлі з гарадзенскай турмы.

Як адзначае Вольга Быкоўская, улады Беларусі баяцца нефармальных лідараў і людзей, якія могуць адкрыта казаць пра свае меркаванні, а менавіта такім і быў Алесь Пушкін:

– У мяне ён пакінуў уражанне шчырага беларуса. Увесь час шукаў магчымасці, каб творча звярнуцца да тэмы палітыкі, прыгадаць пра Беларусь, пра тое, якія павінны быць змены. Я памятаю ягоны знакаміты перформанс, калі ён прывёз у знак пратэсту да адміністрацыі прэзідэнта тачку гною.

Мастак Алесь Пушкін быў асуджаны да пяці гадоў зняволення. Ён быў за кратамі з сакавіка 2021.

Беларускае Радыё Рацыя