Як знайсці патрэбныя словы для палітвязня, які толькі што выйшаў з-за кратаў
Дапамогай палітвязням ды іх сем’ям, а таксама людзям, што перажылі эміграцыю займаецца наша сённяшняя Госця Рацыі Ірына Шумская.

У гутарцы з Алісай Поль яна распавяла, як правільна знайсці словы для чалавека, які толькі што выйшаў з-за кратаў па палітычнай справе і што падбадзёрыць родных:
РР: Якія на дадзены момант для Вас даступныя спосабы падтрымкі палітвязняў і іх семяў?
– Я падтрымліваю іх прафесійна, як псіхолаг. Я хацела б заставацца з палітвязнямі, але паколькі я жыву ў іншай краіне, і вельмі часта гэтыя лісты не даходзяць, я мала кантактуюся з ім. Я стараюся знайсці людзей, праз якіх можна штосьці перадаць, але на жаль мае магчымасці ліставацца вельмі абмежаваныя.
РР: Наколькі часта да Вас як да псіхолага звяртаюцца палітвязні, якія ўжо выйшлі з-за кратаў, ці прадстаўнікі іх семяў?
– Даволі часта, паколькі я крызісны псіхолаг. Я псіхолаг, але я таксама частка беларускай супольнасці. Таму так ці інакш і прафесійна, і проста прыватна, я вельмі часта з імі сутыкаюся.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Псіхолаг Ірына Шумская дадала, што вельмі важна для былых палітвязняў мець кантакт з псіхолагам. Паколькі ёсць шмат сітуацый, з якіх яны ды іх знаёмыя не ў стане знайсці выйсце самастойна.
Беларускае Радыё Рацыя