За некалькі гадзін беларусы сабралі больш за 5000 еўра для сям’і Алеся Пушкіна
За некалькі гадзін беларусы сабралі больш за 5000 еўра для сям’і загінулага мастака Алеся Пушкіна
Нагадаем, Беларуская Рада культуры ладзіць збор памяці Алеся, каб падтрымаць сям’ю мастака, каб не пакінуць іх сам-насам з горам і фінансавай неўладкаванасцю.
Ініцыятыва таксама хоча паспрыяць працы з творчымі наробкамі мастака: варта сабраць, упарадкаваць і каталагізаваць яго спадчыну, матэрыялы, публікацыі.
Беларускае Радыё Рацыя