Пракурор просіць 6 гадоў турмы для Паўла Мажэйкі і Юліі Юргілевіч



Для Паўла Мажэйкі і Юліі Юргілевіч пракурор просіць пакаранне ў выглядзе 6 гадоў зняволення.

У судовым працэсе адбыліся спрэчкі бакоў. 20 ліпеня абвінавачаным дадуць выступіць з апошнім словам, піша @belsat.

Паўла і Юлію абвінавачваюць па ч. 2 арт. 361-4 КК за „іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове”.