2 гады калоніі за каментар, якому тры гады



У судзе Лунінецкага раёна ў выязным пасяджэнні ў будынку РАУС вынесены прысуд 43-гадоваму жыхару Мікашэвічаў Дзмітрыю Сафанавічу. Справу разглядала суддзя Святлана Братанава. Мужчыну 27-га лютага затрымалі і змясцілі пад варту, дзе ён правёў больш за 3 месяцы. Сафановіча абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе ён напісаў у тэлеграм-чаце паведамленні з заклікам перакрываць дарогі. Таксама Дзмітрыя абвінавацілі ў публічным паклёпе на Лукашэнку. У выніку суддзя прызначыла Сафановічу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: „Вясна“