Маці „здала” ўчастковаму сына, які знішчыў чатыры сцягі ў Лошніцы



Маці „здала” ўчастковаму сына, які знішчыў чатыры сцягі ў Лошніцы.

У судзе Барысаўскага раёна 23 чэрвеня разглядалася крымінальная справа электраманцёра Міхаіла Анціпава, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнай сімволікі (арт. 370 КК). У справе ёсць незвычайная акалічнасць – у міліцыю пра пашкоджанне сцягоў паведаміла ягоная маці, а сам ён мае ўкраінскае грамадзянства.

Сведкай у судзе выступіла маці абвінавачанага. Падазраючы, што сын здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да сцягоў, запатрабавала ад таго звярнуцца ў міліцыю, а таксама сама паведаміла аб тым, што адбылося ўчастковаму інспектару.

Суд пастанавіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

spring96.org