У Варшаве пачынаюцца заняткі па мужчынскіх традыцыйных спевах

Заняткі праводзіць Сяржук Доўгушаў. Запрашаюцца ўсе ахвочыя. Першая сустрэча адбудзецца 20 ліпеня ў 19 гадзін. Удзел — бясплатны.
У анонсе заняткаў адзначаецца наступнае: „Мужчынская спеўная традыцыя — адна з найцікавейшых з’яў беларускай культуры. Гістарычна склалася, што мы пра яе ведаем вельмі мала. У той час, калі жанчыны ў асноўным спявалі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя песні, у мужчын быў адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя песні”.