Кіберпартызаны расказалі, колькі чалавек звярнуліся ў камісію па вяртанні



Кіберпартызаны расказалі, колькі заявак атрымала «камісія па вяртанні» за 5 месяцаў працы. Усяго ў камісію прыйшло 16 заявак (нагадаем, што з Беларусі па палітычных прычынах з’ехалі дзясяткі, а магчыма і сотні тысяч чалавек).

Шасцёра з тых, хто накіраваў заяўкі – «крымінальнікі», якія праходзяць па не звязаных з «палітыкай» артыкулах. Дзве заяўкі былі ўхваленыя «камісіяй» – дазволілі вярнуцца маці Рамана Пратасевіча і Філіпу Давыдаву, якога днямі паказалі ў прапагандысцкім сюжэце БТ. А ўсе іншыя заяўкі былі прызнаныя такімі, што не «адпавядаюць патрабаванням» (то бок людзі альбо не надалі дастаткова неабходных звестак, альбо не раскаяліся ва ўдзеле ў пратэстах, альбо наогул у іх не ўдзельнічалі).