За некалькі дзён у Беларусі патанула 14 чалавек



Несуцяшальныя вынікі мінулых выходных. Паводле Таварыства выратавання людзей на вадзе, за тры дні, з пятніцы па панядзелак, на вадаёмах краіны патанула 14 чалавек, з якіх адзін падлетак. Анамальная спякота падштурхнула грамадзян шукаць выратавання каля вады.

Па словах інструктара таварыства Ігара Кавалёва, трэба людзям усведамляць, што купанне – гэта экстрэмальны адпачынак:

Грамадзяне працягваюць купацца, што звязана з пэўнымі рызыкамі. Варта пра гэта нагадаць і не даваць людзям забываць, што за дзецьмі трэба сачыць і праяўляць асаблівую ўвагу, каб захаваць жыццё. Калі вы хочаце купацца, то вы павінны адмовіцца ад ужывання алкагольных напояў. Таксама элементарныя правілы паводзін на вадзе. Настойліва рэкамендую купацца на арганізаваных пляжах.

Усяго ж за два месяцы сёлетняга купальнага сезону ў краіне ўжо патанула 76 чалавек, з якіх 6 непаўнагадовых.

Беларускае Радыё Рацыя

Array